BE RU EN

Перастаноўкі ў кіраўніцтве кампаніі «Велком»

  • 14.11.2012, 14:30

Генеральны дырэктар ЗП «Велком» Міхаіл Батранец пакінуў кампанію.

Роля генеральнага дырэктара дадаткова ўскладзена на галоўнага выканаўчага дырэктара ЗП «Велком» Гельмута Дуза, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, з 1 снежня кіраўніцтва маркетынгавым сектарам кампаніі пяройдзе да намесніка генеральнага дырэктара па продажах і абаненцкім абслугоўванні Роберта Дашяна. Цяперашні намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗП «Велком» Марцін Ліпаўц пакіне кампанію і працягне сваю кар'еру ў балгарскім сотавым аператары Mobiltel на пасадзе камерцыйнага дырэктара.

Апошнія навіны