BE RU EN

Нацбанк вымае рублі трыльёнамі, стаўкі знізіліся да 20%

  • 13.11.2012, 19:15

У панядзелак Нацбанк выняў з рынка каля 3,8 трыльёнаў залішняй рублёвай ліквіднасці пад 19% гадавых.

Тым не менш, сёння раніцай, паводле звестак рэгулятара, лішак ліквіднасці ацэньваўся ў 1 трыльён рублёў.

У выніку ў аўторак сярэднеўзважаная стаўка АФН на крэдыты overnight склала 20,46%, зменшыўшыся на 1,44 пункты.

Шмат якія банкі палічылі за лепшае «зліць» рублёвыя лішкі Нацбанку на дзень пад 19%. Сума ліквіднасці, якую рэгулятар можа выняць сёння з рынка, ацэньваецца ў 4,8 трыльёнаў рублёў.

Апошнія навіны