BE RU EN

Кары Хейкіля выганяюць і са зборнай

  • 13.11.2012, 17:17

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі ў хуткім часе сыдзе ў адстаўку.

Фінскі спецыяліст Кары Хейкіля быў адначасова галоўным трэнерам менскага «Дынама» і зборнай Беларусі. Не так даўно пасля серыі няўдач «зуброў» яго адправілі ў адстаўку з клуба. Зараз яму шукаюць замену і на пасадзе трэнера зборнай, піша «Народная воля».

«У мінулы чацвер адбылася нарада ў віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка, у працы якой прымалі ўдзел і прадстаўнікі МФХ, - цытуе «Спортивная панорама» словы міністра спорту Аляксандра Шамко. - Але, зразумела, з тым жа Яўгенам Ворсіным (старшыня Федэрацыі хакея) абмяркоўвалася і наша ўнутраная праблематыка. Некалькі прыўздыму заслону таямніцы. Ёсць некалькі кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай па хакеі, і ў бліжэйшыя 10 - 12 дзён пытанне будзе зачынена. У зборнай з'явіцца новы настаўнік».

Апошнія навіны