BE RU EN

«Луркоморье» выключылі з «чорных спісаў»

  • 13.11.2012, 11:59

Але ў іх засталіся забароненыя ў Расеі бібліятэка Лібрусек і файлаабменнік Rutracker.

Інтэрнэт-энцыклапедыя «Луркоморье» выключана з «чорных спісаў»: яе ip-адрасы і спасылкі на непажаданы кантэнт выдаленыя з рэестра забароненых сайтаў Раскамнадзора, паведамляецца на сайце ведамства.

Нагадаем, папулярны рэсурс патрапіў у «чорны спіс» па навядзенні Федэральнай антынаркатычнай службы (ФСКН).

«Луркоморье» называе сябе энцыклапедыяй сучаснай культуры, фальклору і субкультур. Артыкулы рэсурсу фармуюцца карыстальнікамі і ўяўляюць сабой апісанні папулярных у інтэрнэце тэрмінаў і персанажаў.

Рэестр забароненых сайтаў пачаў працаваць першага лістапада. У выніку экспертызы, без судовага рашэння, у спіс могуць уключацца старонкі, якія змяшчаюць дзіцячую парнаграфію, прапаганду ўжывання наркотыкаў і здзяйснення суіцыдаў. Калі хостынг-правайдэр ці ўладальнік сайта не выдаліць на працягу трох сутак забароненую інфармацыю, у рэестр уключаецца ўжо ўвесь рэсурс цалкам. На апратэставанне рашэння ў судзе даецца тры месяцы.

Апошнія навіны