BE RU EN

МАЗ «асвойвае» вытворчасць кітайскіх аўтамабіляў (Фота)

  • 12.11.2012, 18:50

Завод выпусціў «новы» аўтамабіль для брыгад хуткай дапамогі.

У якасці базавай мадэлі паслужыў мікробус МАЗ-182, які вырабілі на заводзе «Могілеўтрансмаш». У прэс-службе МАЗа запэўнілі, што неўзабаве новую «хуткую» адправяць на працу ў медсанчастку заводу.

Аднак, пры ўважлівым разглядзе кідаецца ў вочы відавочнае падабенства новага аўтамабіля з кітайскім BAW-15, які выпускаецца кампаніяй Beijing Automobile Works Co.

Адзінае адрозненне «навінкі» ад кітайскага аўтамабіля - афарбоўка кодаба і лагатып.

Апошнія навіны