BE RU EN

Страты беларускіх прадпрыемстваў склалі 2,5 трыльёна рублёў

  • 12.11.2012, 16:33

У Беларусі па выніках працы за студзень-верасень 2012 года стратнымі былі 495 арганізацый.

Гэта 5,8% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, піша АФН. У студзені-верасні 2011 года стратнымі былі 579 арганізацый, ці 6,8%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-верасень 2012 года склала 2,5 трлн. рублёў, што на 37,2% больш, чым за студзень-верасень 2011 года.

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск - 28,1%, Брэсцкую - 17,2% і Віцебскую вобласць - 15,5%.

Апошнія навіны