BE RU EN

Раналду страціў зрок падчас матчу (Відэа)

  • 12.11.2012, 12:39

Форвард мадрыдскага футбольнага клуба «Рэал» Крышціяну Раналду часова страціў зрок падчас матчу чэмпіянату Іспаніі з «Левантэ» пасля сутыкнення з гульцом суперніка.

Пра гэта заявіў галоўны трэнер «Рэала» Жазэ Маўрынью, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Па словах Маўрынью, 12 лістапада Роналду пройдзе медыцынскае абследаванне, перадае Лента.ру.

Матч «Левантэ» - «Рэал» адбыўся ўвечары 11 лістапада. На трэцяй хвіліне гэтай сустрэчы гулец «Леванте» Давід Навара сутыкнуўся з Раналду і трапіў яму локцем ў вока. Футбаліст «Рэала» атрымаў рассячэнне.

На 21-й хвіліне Раналду забіў гол, адкрыўшы лік у матчы, а ў перапынку быў заменены. Па словах Маўрынью, форвард не мог працягваць гульню, таму што да канца першага тайма яго стан пагоршыўся і ён стаў дрэнна бачыць абодвума вачыма.

Матч скончыўся перамогай «Рэала» з лікам 2:1. У складзе «Левантэ» вызначыўся Анхель Радрыгес, а пераможны гол на 84-й хвіліне забіў футбаліст «Рэала» Альвара Мората.

Апошнія навіны