BE RU EN

Віцебскім прадпрыемствам прапануюць скінуцца на елкі (Дакумент)

  • 12.11.2012, 9:02

Адпаведны дакумент разасланы па прадпрыемствах горада.

Па прадпрыемствах Віцебска рассылаецца выпіска з рашэння №393 адміністрацыі Першамайскага раёна, дзе кіраўнікам прапануецца аказаць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу для набыцця пяці вялікіх каркасных вулічных елак і святлодыёдных упрыгожванняў да іх, піша «Народная воля».

Спонсарскую дапамогу прадпрыемствы павінны аказаць «з мэтай забеспячэння мастацкага афармлення раёна да навагодніх і калядных святаў і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі».

Грошы павінны быць пералічаныя на рахунак аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна, ён жа потым прыме на баланс елкі і ўпрыгажэнні да іх.

Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскладзены на аднаго з намеснікаў кіраўніка адміністрацыі і начальніка аддзела ідэалогіі.

Аддзел адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска ўжо размясціў тэндэр на закупку, праўда, пакуль толькі адной, елкі. Навагодняя прыгажуня вышынёй ад 12 да 14 метраў павінна абыйсціся ў 100 000 000 рублёў.

Апошнія навіны