BE RU EN

ЦВК Украіны абвясціла канчатковыя вынікі выбараў

  • 11.11.2012, 19:17

Цэнтральная выбарчая камісія скончыла падлік афіцыйных вынікаў выбараў народных дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны прызнала абранымі яшчэ 34 народных дэпутаты Вярхоўнай Рады. ЦВК на паседжанні ў нядзелю зацвердзіла пратаколы аб абранні народных дэпутатаў у астатніх 34 аднамандатных акругах: №№ 11, 14, 20, 34, 35, 37, 40, 63, 65, 66, 67, 90, 92, 93, 95, 97, 99, 100, 101, 130, 137, 138, 142, 161, 184, 199, 211, 212, 215, 216, 217, 218, 220, 222, паведамляе «Корреспондент».

Агулам паводле партыйных спісаў і ў аднамандатных акругах у парламент абраныя 445 народных дэпутатаў, з іх ад Партыі рэгіёнаў - 185, ВА «Батьківщина» - 101, партыі УДАР - 40, ВА «Свабода» - 37, КПУ - 32, партыі «Адзіны цэнтр» - 3, Народнай партыі - 2, партыі «Саюз» - 1, Радыкальнай партыі Ляшко - 1, а таксама 43 самавылучэнцы.

У пяці аднамандатных акругах ЦВК прызнала немагчымым выявіць вынікі выбараў, а Вярхоўная Рада рэкамендавала ЦВК прызначыць паўторныя выбары ў гэтых акругах. Гаворка ідзе пра акругі №№ 94(Абухоў, Кіеўская вобласць), 132 (Первамайск, Мікалаеўская вобласць), 194 і 197(Чаркаская вобласць), 223(Кіеў, Шаўчэнкаўскі раён).

Як паведамлялася, Цэнтральная выбарчая камісія мае намер скончыць падрахаванне вынікаў парламенцкіх выбараў на Украіне ў нядзелю, 11-га лістапада.

Раней Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла пратакол вынікаў галасавання на выбарах народных дэпутатаў Украіны ў шматмандатнай агульнадзяржаўнай акрузе.

Апошнія навіны