BE RU EN

Акт вандалізму ў Гародні

  • 11.11.2012, 14:03

Невядомыя аблілі фарбай памятны знак на ўваходзе ў былое габрэйскае гета.

Пра гэта ў нядзелю раніцай у сваім фэйсбуку паведаміў палітык і журналіст Мікола Маркевіч:

«Сёння раніцай убачыў абліты карычневай фарбай памятны знак на ўваходзе ў габрэйскае гета. Дажыліся... Нават тады, калі ў Гародні (мабыць, пад прыкрыццём нейкіх сілавых структур) забаўляліся фашысты з РНЕ, падобнага не было. Шчыра кажучы, не ўзгадваю нават у сівой мінуўшчыне такіх з’яў антысемітызму. Гародня заўсёды была горадам талерантным. Зараз, калі поле грамадскай актыўнасці выпаленае як напалмам, з нейкіх невядомых нор і куткоў вылазяць мутанты і вычварэнцы. Няма Гіршы, будзе чорт іншы, як той казаў,...»

Апошнія навіны