BE RU EN

Рамонт менскага шматпавярховіка скончыўся затапленнем кватэр (Відэа)

  • 11.11.2012, 10:51

Жыхары дому сталічнага шматпавярховіка, якому ўжо паўстагоддзя, нечакана апынуліся на новабудоўлі.

Проста на даху дома, у якім поўным ходам ідзе капітальны рамонт, разгарнулася будпляцоўка, піша TUT.BY са спасылкай на тэлеканал ОНТ.

Івестар ужо цяпер прапануе купіць двухузроўневыя кватэры з мансардамі, але пра іх і гаворка не ідзе - бо вось ужо месяц дах залатаць не могуць. Жыхароў гэтага дома топіць не першы раз. Вось і напярэдадні з-за ліўня яны правялі бяссонную ноч. Са столі на дзіцячы ложак пасыпаліся камяні. Была скразная дзірка.

На шчасце, менавіта ў той дзень малодшы сын Святланы нарэшце пайшоў у садок – упершыню пасля доўгага мокрага кашлю. Гуляць з машынкамі яму цяпер даводзіцца сярод цвілі і увесь час волкіх сцен. Падчас капітальнага рамонту і топіць капітальна – рэгулярна на працягу месяца. Ад рабочых на даху, мяркуючы па дзірках, гэту сям'ю аддзяляе зусім трохі. Дастукацца з жартам «гэй вы там, наверсе!» спрабавалі ўжо не раз.

http://www.tut.by/uppod/auppod.swf

Апошнія навіны