BE RU EN

Суд ліквідаваў «Платформу»

  • 9.10.2012, 16:22

Менскі гаспадарчы суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа».

Падставай для ліквідацыі праваабарончай арганізацыі, якая займаецца пытаннямі выканання заканадаўства ў месцах пазбаўлення волі, стаў пазоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Савецкага раёна Менска.

Справу разглядаў суддзя Алег Клюйко. Прадстаўнікі арганізацыі заяўляюць, што будуць абскарджваць рашэнне суда, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, падатковая інспекцыя прасіла ліквідаваць арганізацыю з-за таго, што тая парушыла тэрмін падачы дэкларацыі і не паведаміла аб змене месца знаходжання.

Апошнія навіны