BE RU EN

Андрэй Бастунец: Упэўнены, што праверка па справе Грыца нават не праводзілася

  • 8.10.2012, 17:55

Намеснік старшыні БАЖ пракаментаваў адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за збіццё фатографа Сяргея Грыца.

«На мой погляд, гэтая праверка міліцыі насіла нават не фармальны характар, яна наогул не праводзілася. У іх былі ўсе сродкі, каб апытаць сведкаў і прагледзець фатаграфіі з затрымання і збіцця. Але яны спаслаліся на словы міліцыянтаў, імёны якіх у пастанове аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы нават не паказваюцца», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.

«Яны проста праігнаравалі пацярпелых, хоць мелі ўсе сродкі для праверкі. Гэта звычайная справа. У Беларусі прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў практычна немагчыма, нават калі ў цябе ёсць доказы іх злачынстваў. Гэта сведчыць аб беспакаранасці міліцыі», - лічыць Андрэй Бастунец.

Нагадаем, 18 верасня каля ўніверсама «Фрунзенскі» у Менску падчас пікету, які праводзіўся арганізацыяй «Zмена» былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН ), а таксама грамадскія актывісты. Сяргею Грыцу міліцыянты разбілі акуляры.

Апошнія навіны