BE RU EN

Нобелеўская прэмія па медыцыне прысуджана японцу і англічаніну

  • 8.10.2012, 15:59

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі за 2012 год абвешчаныя японец Сін’я Яманака і Джон Гердан з Велікабрытаніі.

Іх узнагародзілі за працы ў галіне ствалавых клетак і кланавання жывёл, перадае ВВС.

Абвяшчэнне ўладальнікаў прэміі па медыцыне адкрыла тыдзень аб’яўлення нобелеўскіх лаўрэатаў за 2012 год.

У гэтым годзе памер Нобелеўскай прэміі складае каля 1,2 млн даляраў.

Апошнія навіны