BE RU EN

Следства па справе Юрыя Захаранкі падоўжылі да 24 снежня

  • 8.10.2012, 13:49

Паведамленне аб гэтым праваабаронца Алег Волчак атрымаў са Следчага камітэта.

Алег Волчак, які афіцыйна прадстаўляе інтарэсы сям'і Юрыя Захаранкі, кажа, што гэта стандартная працэдура - следства падаўжаецца кожныя тры месяцы з моманту знікнення Захаранкі, перадае «Еўрарадыё».

Юрыст звяртае ўвагу на тое, што гэтая сітуацыя будзе працягвацца яшчэ два гады:

- Да тэрмінаў даўнасці па гэтым артыкуле. Яны вызначаюцца старым Крымінальным кодэксам - да 15 гадоў. У верасні было 13. Таму яшчэ 2 гады яно можа працягвацца.

Нагадаем, што Юрый Захаранка знік увечары 7 траўня 1999 года. Па словах палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА № 1 Менска Алега Алкаева, Юрый Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны па загадзе людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Сям'я Юрыя Захаранкі - жонка, дзьве дачкі і ўнукі - з 2000 года жывуць у Германіі, дзе атрымалі палітычны прытулак.

Апошнія навіны