BE RU EN

Злотнікаў: Беларусь не пусцяць у СГА з-за наяўнасці палітвязняў

  • 8.10.2012, 12:51

Калі б у нашай краіне выконваліся правы чалавека, мы б ужо зараз маглі б уступіць у СГА, лічыць эканаміст.

Эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў сайту charter97.org заяву Лукашэнкі пра гатоўнасць краіны ўступіць у СГА, аднак па яго словах, гэтаму «перашкаджаюць ЕЗ і ЗША па палітычных прычынах».

«Доля праўды ў гэтым ёсць. З-за патрабаванняў Расеі мы выйшлі на еўрапейскія стандарты вытворчасці. Мы маглі б уступіць у СГА, але, сапраўды, па палітычных прычынах Захад і ЗША нас «тармазнуць». Пакуль улады не вызваляць усіх палітвязняў, пакуль у Беларусі не пачнуць выконвацца правы чалавека, у СГА нас не пусцяць. Гэта не вельмі афішуецца, але такая практыка ёсць», - сказаў эканаміст.

Нагадаем, у інтэрв'ю тэлеканалу «Мир» Лукашэнка заявіў, што рэжым ужо даўно сабраўся ўступаць у СГА, правёў перамовы. Але тут нарваўся на палітычны плот.

«Нам кажуць, што гэта чыста гандлёвая, эканамічная арганізацыя. Нічога падобнага, палітыка тут пераважае. І палітычны плот гэты выбудавалі перад намі Еўразвяз і ЗША па вядомых вам прычынах: у нас няма праў чалавека, у нас апошні аплот дыктатуры», - адзначыў дыктатар.

Апошнія навіны