BE RU EN

Ацяпленне пачнуць уключаць 11 кастрычніка

  • 8.10.2012, 12:04

Ацяпленне ў дзіцячых садках, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння Менска пачнуць уключаць 11 кастрычніка.

Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік аддзела энергетыкі Менгарвыканкама Аляксандр Герасіменка, перадае БелТА.

«У бліжэйшы час чакаецца пахаладанне. Улічваючы неспрыяльныя ўмовы надвор'я, з чацвярга пачнем падключаць спажыўцоў 1-й катэгорыі, з наступнага тыдня, верагодна, і жылы фонд», - сказаў Аляксандр Герасіменка, дадаўшы, што 10 кастрычніка да пачатку ацяпляльнага сезона спецыялісты яшчэ раз правераць гатоўнасць абсталявання і сістэм.

Па правілах, калі сярэдняя тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён трымаецца ніжэй за 10 градусаў, да цяпла падключаюцца спажыўцы 1-й катэгорыі - школы, дзіцячыя садкі, шпіталі, паліклінікі і іншыя сацыяльныя ўстановы. Спажыўцам 2-й катэгорыі (жылфонд, інтэрнаты, гасцініцы) цяпло падаецца, калі сярэдняя тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў. Цяпло падаецца ў дамы паэтапна - па 20% дамоў у дзень. Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, так як пастаўшчыкі цяпла «Менсккамунцепласетка» і «Менскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб'ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта пойдзе яшчэ прыкладна два тыдні.

Апошнімі да цяпла падключаюцца прамысловыя, адміністрацыйныя, офісныя будынкі.

Апошнія навіны