BE RU EN

Азаранка ўмацавала лідэрства ў рэйтынгу ВТА

  • 8.10.2012, 12:00

Пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая Вікторыя Азаранка ўмацавала лідэрства ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.

З 8 кастрычніка на яе рахунку 10.955 ачкоў супраць 10.095 на мінулым тыдні, піша БелаПАН.

На другім радку расеянка Марыя Шарапава, якую Азаранка перамагла ў фінале China Open, - 9.135 ачкоў (8.435). На трэцім месцы амерыканка Серэна Уільямс - 7.900 (7.900).

Беларуская тэнісістка з'яўляецца лепшай у свеце 14-ы тыдзень запар (з 9 ліпеня). Усяго на яе рахунку 33 тыдні на чале рэйтынгу ВТА.

Апошнія навіны