BE RU EN

Актывістаў БХД затрымалі за расцяжку «Свабоду палітвязням»

  • 8.10.2012, 11:11

У Наваполацку раніцай 8 кастрычніка былі затрыманыя актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Сяргей Малашонак і яго сябар.

Маладых людзей затрымалі, калі яны збіраліся вывесіць расцяжку «Свабоду палітвязням!», паведаміла віцебскаму абласному каардынатару БХД Таццяне Севярынец жонка Сяргея Алена.

Па непацверджаных дадзеных, актывістаў зараз вязуць у РАУС, піша сайт БХД.

Апошнія навіны