BE RU EN

Тэхінспектар з Расеі загінуў на «Нафтане»

  • 8.10.2012, 10:35

У выніку падзення будаўнічых лясоў на тэрыторыі ААТ «Нафтан», загінуў тэхінспектар з Расеі, грамадзянін Беларусі дастаўлены ў шпіталь.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у праваахоўных органах.

Інфармацыя, якую паведаміў сайту charter97.org чытач, пацвердзілася.

«Тэхнічны інспектар (грамадзянін Расеі) з санкт-пецярбургскага філіяла нарвежскай фірмы і грамадзянін Беларусі ўпалі з будаўнічых лясоў на тэрыторыі ААТ «Нафтан». Расеец загінуў, жыхар Беларусі атрымаў раненні», - паведамілі ў праваахоўных органах.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, падзенне будаўнічых лясоў, на якіх знаходзіліся людзі, адбылося ў рэзервуары аб'ёмам 10 тыс. кубічных метраў.

«Расеец атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, па гэтым факце праводзіцца праверка», - удакладнілі ў праваахоўных органах.

Апошнія навіны