BE RU EN

У Менску кіроўцы ўчынілі бойку прама пасярод вуліцы (Відэа)

  • 8.10.2012, 10:00

Незвычайны выпадак засняў відэарэгістратар амаль у самым цэнтры горада.

Здарэнне адбылося на вуліцы Някрасава. Кіроўца Audi вельмі спяшаўся і «віляў». Спачатку ён спрабаваў апярэдзіць паток машын справа. Затым выехаў на паласу сустрэчнага руху і небяспечна абагнаў чырвоны аўтамабіль, прымушаючы яго рэзка затармазіць. Мужчыны, якія ў ім ехалі, гэтага не вытрымалі і вырашылі збіць свайго крыўдзіцеля. Ён бег прама са сваёй машыны, кінуўшы яе пасярод вуліцы, паведамляе «Еўрарадыё».

Чым скончылася гэтая гісторыя, на жаль, невядома. Уладальнік аўтамабіля з відэарэгістратарам з'ехаў ад граху далей.

Апошнія навіны