BE RU EN

Больш 300 чалавек падпісаліся ў абарону звольненага дацэнта

  • 8.10.2012, 9:44

Пад адкрытым лістом у абарону звольненага выкладчыка Гродзенскага універсітэта Андрэя Чарнякевіча падпісаліся 300 чалавек.

Свае подпісы паставілі калегі-гісторыкі, журналісты, былыя і сённяшнія студэнты Андрэя Чарнякевіча, грамадскія дзеячы, піша «Наша Нiва.

Сярод іх - жыхары Беларусі, Польшчы, Літвы, Расеі, Чэхіі, Украіны, ЗША, Канады, Паўднёвай Афрыкі, Германіі, Брытаніі.

Фармальна Андрэй Чарнякевіч быў звольнены за парушэнне працоўнай дысцыпліны, рэальна - за кнігу «Гродназнаўства» з яе несавецкай трактоўкай гісторыі горада.

Апошнія навіны