BE RU EN

Украіна ўводзіць пошліны на беларускі шыфер

  • 5.10.2012, 16:35

Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі прыняла рашэнне аб прымяненні антыдэмпінгавых мер у выглядзе пошлін у памеры 33,19% адносна імпарту шыферу з Беларусі.

Абмежавальныя меры ўводзяцца тэрмінам на 5 гадоў. На пасяджэнні таксама прынята добраахвотнае абавязацельства беларускага прадпрыемства ААТ «Крычаўцэменташыфер» па спыненні дэмпінгавага імпарту шыферу ва Украіну, піша camarade.biz.

Прынятае рашэнне ўступіць у законную сілу праз месяц.

Варта адзначыць, што эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай далёкія ад бясхмарных. Так, у жніўні Украіна часова прыпыніла ўвоз прадуктаў жывёльнага паходжання з Беларусі. А з 1 сакавіка па 14 траўня 2012 года Украіна ўводзіла часовую забарону на ўвоз мясных і малочных прадуктаў. Гэтая забарона была знята пасля таго, як Беларусь зняла абмежаванні на імпарт украінскага піва, уведзеныя ў 2010 годзе.

Апошнія навіны