BE RU EN

У Менску на 17% падаражэлі маршруткі

  • 5.10.2012, 10:43

Праезд на адным з самых папулярных у сталіцы «75-м» маршруце зараз каштуе 7 тысяч рублёў, а не 6 тысяч, як раней.

У той жа час, паліва 3 кастрычніка падаражэла ўсяго на 5 адсоткаў, піша «Народная воля».

- Падаражэнне праезду звязана не толькі з павышэннем коштаў на паліва, але і з нізкай рэнтабельнасцю, - распавялі перавозчыкі. - Апошні раз мы ўзнімалі кошты каля года таму, а за гэты час бензін падаражэў у чатыры разы. Вось і лічыце. Думаю, кошт праезду паднімуць усе перавозчыкі.

Апошнія навіны