BE RU EN

У Румыніі Леніна ператварылі ў Гідру (Фота)

  • 5.10.2012, 10:00

1 кастрычніка на цэнтральнай плошчы ў Бухарэсце адбылося адкрыццё помніка «Гідра».

Аўтар скульптуры - румынскі мастак Косцін Іоніцэ, піша zet-news.ru.

Цяпер помнік Леніну выглядае інакш: на месцы галавы правадыра сусветнага пралетарыяту, пакрытай кепкай, красуюцца бутоны сямі руж на змяіных шыях. Месцазнаходжанне манумента - былая плошча Леніна, дзе раней стаяў звыклы помнік. Па словах Косціна Іоніцэ, ён зрабіў такую незвычайную скульптуру, каб прыцягнуць румынскіх грамадзян да палітыкі.

Апошнія навіны