BE RU EN

Турэцкі парламент ухваліў ваенныя дзеянні супраць Сірыі

  • 4.10.2012, 17:47

Парламент Турцыі даў сваё адабрэнне на ваенныя аперацыі за межамі краіны ў выпадку, калі ўрад палічыць іх неабходнымі.

Гэта рашэнне было прынята на закрытым пасяджэнні парламента па Сірыі, скліканым урадам краіны ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Дамаска. Турэцкія раёны былі абстраляныя з боку Сірыі ў сераду, у выніку чаго загінулі пяцёра грамадзян Турцыі, перадае ВВС.

У адказ турэцкая артылерыя абстраляла сірыйскую тэрыторыю.

Чакаецца, што Савет Бяспекі ААН збярэцца ў чацвер, каб абмеркаваць дзеянні Сірыі.

Анкара звярнулася да Савета Бяспекі ААН з патрабаваннем прыняць «неабходныя меры», каб спыніць сірыйскую «агрэсію». У Брусэлі па просьбе Турцыі была склікана тэрміновая нарада НАТА на ўзроўні амбасадараў.

У выніку нарады была прынята заява, у якой гаворыцца, што альянс «працягвае падтрымліваць Турцыю, патрабуе неадкладнага спынення агрэсіўных дзеянняў супраць свайго саюзніка і настойліва заклікае сірыйскія ўлады пакласці канец абуральнаму парушэнню міжнароднага права».

Турэцкі ўрад звярнуўся да парламента з просьбай дазволіць правядзенне трансмежнай ваеннай аперацыі ў Сірыі.

Апошнія навіны