BE RU EN

Лукашэнка пра Саакашвілі: Прызнаць сваю паразу - дарагога каштуе

  • 4.10.2012, 17:46

Дыктатара здзівіў ўчынак Міхаіла Саакашвілі, які прызнаў паразу сваёй партыі на парламенцкіх выбарах.

«Я не чакаў ад Саакашвілі такіх паводзінаў. Ён проста пераступіў праз сябе. У гэтым дачыненні я хачу сказаць, што ён малайчына. Усё ж такі прызнаць сваю паразу, калі ён да апошняй хвіліны быў упэўнены, што яго ўвесь народ стоадсоткава падтрымае - гэта дарагога варта», - заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир".

Дарэчы, адзначыў кіраўнік, «гэта ацанілі ўсе, і расейцы, і грузіны, і знешнія назіральнікі».

Варта адзначыць, што ў самога Лукашэнкі прызнаць паразу ні разу не атрымлівалася.

Апошнія навіны