BE RU EN

У цэнтры Менска Volvo збіў байкера (Фота)

  • 4.10.2012, 16:37

ДТЗ адбылося на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна. У матацыкліста пашкоджаная нага, у аўтамабіля адарваны бампер.

Байкер перасякаў галоўны праспект сталіцы па вуліцы Леніна. Матацыкл (з нумарамі пятага рэгіёну - Менская вобласць) амаль праскочыў скрыжаванне, але з крайняй правай паласы пачаў рухацца легкавы аўтамабіль. У выніку сутыкнення байкер апынуўся на зямлі, а ў Volvo разбіта фара і адарваны бампер, паведамляе «Еўрарадыё».

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі да месца здарэння каментаваць сітуацыю не сталі. Па словах доктара з «хуткай», у матацыкліста пашкоджана правая нага, ёсць прыкметы траўматычнага шоку.

Байкер - мужчына гадоў сарака, з сівізной на доўгіх валасах і татуіроўкамі на руках. У аварыі ён разбіў сотавы тэлефон. Каб ён змог паведаміць родным і сябрам аб здарэнні, тэлефон яму пазычыў адзін з супрацоўнікаў ДАІ.

Апошнія навіны