BE RU EN

Беларусы Еўропы выступілі ў абарону Дашкевіча

  • 4.10.2012, 16:01

Беларускі Дом у Варшаве выступіў з ініцыятывай пісання лістоў начальніку Мазырскай калоніі.

У Мазырскую калонію Дашкевіч быў пераведзены 19 верасня, дзе, паводле яго слоў, яго адразу пачалі абражаць па рэлігійнай прыкмеце. Стала вядома, што начальнік калоніі Юрый Збароўскі пагражаў гвалтам у дачыненні да палітвязня.

Як адзначыў дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка, да гэтай ініцыятывы далучыліся беларускія цэнтры па ўсёй Еўропе: HUB (Вільнюс, Літва), Офіс беларускай палітычнай эміграцыі, (Антвэрпэн, Бельгія), Free Belarus Now (Лондан, Велікабрытанія), Беларускі цэнтр ва Украіне (Кіеў, Украіна), «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» (Прага, Чэхія).

Беларускія цэнтры ў Еўропе прапануюць грамадскім і палітычным арганізацыям далучыцца да акцыі напісання лістоў начальніку калоніі, у якой змяшчаецца Дашкевіч, па адрасе: Збароўскаму Юрыю Багданавічу, Мазыр-11, ПК-20, індэкс 247760, Беларусь.

Апошнія навіны