BE RU EN

Лукашэнка паабяцаў вярнуць Грузію ў СНД

  • 4.10.2012, 13:28

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым вяртанне Грузіі ў склад СНД, ён мае намер ініцыяваць гэты працэс.

«Мне здаецца, у наступным годзе Саміт СНД, хутчэй за ўсё, пройдзе ў Менску. Гэта будзе ўжо мая функцыя, калі Менск стане месцам правядзення саміту, я буду ўсяляк ініцыяваць вяртанне Грузіі ў Садружнасць Незалежных Дзяржаў», - адзначыў Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі «Мир», дадзеным у чацвер у Менску, піша «Інтэрфакс».

Дыктатар заявіў, што «гэта будзе невялікая нагрузка для грузінскіх палітыкаў». «Я перакананы, што калі б нават перамагла партыя Саакашвілі, то Міхаіл Саакашвілі быў бы членам СНД у наступным годзе», - сказаў А.Лукашэнка. «І ў гэтым накірунку Беларусь будзе працаваць. Мы не павінны страціць Грузію», - заявіў прэзідэнт Беларусі.

Грузія пакінула СНД падчас вайны з Расеяй у жніўні 2008.

Апошнія навіны