BE RU EN

Беларусь застаецца лідэрам па росце коштаў

  • 4.10.2012, 9:34

Беларусь заняла першае месца па росце коштаў сярод краін былога СССР.

За студзень-жнівень кошты ў Беларусі павялічыліся на 14,6%, у Расеі - на 4,6%, Таджыкістане - на 4,2%, Казахстане - на 3,2%, Эстоніі - на 3,1%, Літве - на 2,5%, Кыргызстане - на 2%, Малдове - на 1,5%, Латвіі - на 1,2%, піша БелаПАН.

Ва Украіне кошты знізіліся на 0,4%, у Грузіі - на 2%, Арменіі - на 2,3%, Азербайджане - на 3,3%. Ва Узбекістане кошты за першае паўгоддзе павялічыліся на 3,4%, у Туркменістане - знізіліся на 1,8%. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы кошты ўзраслі за восем месяцаў на 7,7%.

У жніўні кошты ў Беларусі выраслі на 2,3%. Далей ідуць Таджыкістан (1,3%), Кыргызстан (0,9%), Эстонія (0,5%), Малдова (0,4%), Казахстан (0,3%), Літва (0,2%), Грузія і Расея (па 0,1%). Дэфляцыя зафіксавана ў Латвіі, Украіне (па 0,3%), Арменіі (0,4%) і Азербайджане (0,5%).

У 2011 годзе Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх коштаў (108,7%). З 1 па 25 верасня 2012 года кошты павысіліся на 1,5%, з пачатку года - на 16,3%.

Апошнія навіны