BE RU EN

Самы вялікі ў свеце самалёт прызямляўся ў Менску (Фота)

  • 30.10.2012, 13:42

Унікальны ўкраінскі борт Ан-225 «Мрiя» прызямліўся ўчора ўвечары ў беларускай сталіцы для дазапраўкі.

Прыляцеў найбуйнейшы ў свеце грузавы лайнер грузападымальнасцю да 250 тон у Менск не ўпершыню. Учора ўвечары ён здзейсніў тэхнічную пасадку для запраўкі і павінен паляцець з Беларусі сёння днём, паведамляе рэсурс meganews.by.

Адзначым, што адзіны асобнік Ан-225 «Мрія» быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім механічным заводзе ў 1984-1988 гадах. Першы палёт быў здзейснены 21 снежня 1988 года.

Першапачаткова праектам было прадугледжана будаўніцтва двух лайнераў, у цяперашні час адзіны асобнік эксплуатуецца ўкраінскай кампаніяй Antonov Airlines.

Апошнія навіны