BE RU EN

На абломках самалёта Качыньскага знайшлі сляды выбухоўкі

  • 30.10.2012, 12:26

На абломках польскага прэзідэнцкага самалёта, які разбіўся ў 2010 годзе пад Смаленскам, знойдзеныя сляды трацілу і нітрагліцэрыну.

Пра гэта сёння напісала газета Rzeczpospolita.

Паведамляецца, што польскія спецыялісты правялі піратэхнічную экспертызу фрагментаў самалёта, на якім разбіўся прэзідэнт краіны Лех Качыньскі. У выніку на абломках і 30 крэслах прэзідэнцкага ТУ-154 былі выяўленыя сляды трацілу і нітрагліцэрыну.

Па некаторых дадзеных, гэта могуць быць сляды ад снарадаў часоў Другой сусветнай вайны, аднак упэўненасці ў гэтым няма.

Нагадаем, што самалёт прэзідэнта Польшчы разбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам падчас заходу на пасадку. У выніку аварыі загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Расследаванне прычын трагедыі працягваецца да гэтага часу. Нядаўна сведка па справе аб крушэнні самалёта быў знойдзены мёртвым.

Апошнія навіны