BE RU EN

У Дамачова Леніна закідалі магільнымі вянкамі (Фота)

  • 30.10.2012, 11:57

Ужо два тыдні ў цэнтры гарадскога пасёлка Дамачова Брэсцкага раёна стаіць помнік Леніну са старымі вянкамі на шыі і твары, а на руцэ вісіць кошык.

Усе гэтыя «упрыгожванні» прынесеныя, мабыць, з магільнай звалкі, піша ПЦ «Вясна».

Па словах мясцовага кіраўніка камуністаў «Справядлівага свету» Анатоля Новіка, такім чынам улада сустракае дзяржаўнае свята 7 лістапада.

Кожны дзень начальства з райвыканкама, банка і пошты ходзіць каля помніка на працу і лічыць, мабыць, што так і трэба. Такі «упрыгожаны» Ленін асабліва падабаецца палякам, якія прыязджаюць, смяюцца і фатаграфуюцца на фоне зняважанага помніка, абураецца кіраўнік мясцовых камуністаў.

Апошнія навіны