BE RU EN

У Менску «замінавалі» каледж: эвакуіявалі 450 чалавек

  • 30.10.2012, 10:42

Заведзеная крымінальная справа па факце «мінавання» Менскага гандлёвага каледжа Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, паведамленне аб мінаванні будынка паступіла днём 29 кастрычніка.

Супрацоўнікамі міліцыі і адміністрацыяй навучальнай установы было эвакуявана 450 чалавек. Ніякіх выбуховых прылад не выяўлена. Асоба, якая тэлефанавала, устанаўліваецца.

Апошнія навіны