BE RU EN

Дэмарш амбасадараў Еўразвяза

  • 3.10.2012, 15:06

Амбасадары Еўразвяза выступілі з дэмаршам супраць афіцыйнага Менска з-за смяротнага пакарання.

2 кастрычніка, з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі ў Беларусі і прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску выступілі з дэмаршам супраць МЗС Беларусі, каб яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх улад на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне, перадае ПЦ «Вясна».

Дэмарш з'яўляецца сумесным рашэннем Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску і акрэдытаваных у Менску амбасадараў краін-удзельніц Еўразвяза.

Беларусь - адзіная краіна на еўрапейскім кантыненце, у якой да гэтага часу выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Еўразвяз, уключаючы Латвію, неаднаразова заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны