BE RU EN

«Плюшавы дэсант» у Лас-Вегасе (Відэа, фота)

  • 3.10.2012, 13:21

У Лас-Вегасе пратэставалі супраць удзелу «Белшыны» у выставе горназдабыўной прамысловасці ў ЗША.

На выставе, якая праходзіла ў Лас-Вегасе, нечакана з'явіўся стэнд з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі ў ваеннай форме. Тут жа раздавалі медзведзянятаў у майках з надпісам «Шыны тырана», перадае тэлеканал «Белсат».

«Мы хочам, каб у горназдабыўной прамысловасці ўсведамлялі той факт, што Лукашэнка, апошні дыктатар Еўропы, кантралюе «Белшыну» - аднаго з найбуйнейшых вытворцаў шын у свеце, - паведамляюць арганізатары акцыі. - Дыктатар зарабляе на гэтым грошы, якія выкарыстоўвае для прыгнёту беларускага народа».

Ананімныя арганізатары акцыі паведамляюць, што ім забаранілі прыняць удзел у прамысловай выставе, але яны вырашылі ўсё ж зладзіць перфоманс. Наведвальнікам выставы было раздадзена каля 1000 мішак.

Апошнія навіны