BE RU EN

У Сенненскім раёне перакуліўся фургон з рабочымі (Фота)

  • 3.10.2012, 12:14

ГАЗ апынуўся ў кювеце і перакуліўся пасля таго, як сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем Audi A8.

У выніку здарэння траіх пацярпелых даставілі ў шпіталь, паведамляе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці.

- Сёння, каля 7:30, у Сенненскім раёне, на 4-м кіламетры дарогі Сянно - Бешанковічы - Ушачы, недалёка ад вёскі Каралевічы, кіроўца (1990 г. н.) аўтамабіля Audi A8 пры здзяйсненні абгону сутыкнуўся з фургонам ГАЗ-53, які рухаўся ў спадарожным напрамку, - паведамілі інспектары.

Абедзве машыны апынуліся ў кювеце, а ГАЗ перакуліўся. Першапачаткова паведамлялася, што пацярпелі пяцёра пасажыраў фургона, аднак у шпіталь былі дастаўлены толькі трое. Кіроўцы, па папярэдняй інфармацыі, у шпіталізацыі не мелі патрэбы. Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Апошнія навіны