BE RU EN

У Баранавічах «замінавалі» вайсковых ідэолагаў

  • 3.10.2012, 11:39

Здарэнне адбылося ўвечары 2 кастрычніка.

Невядомы па тэлефоне паведаміў, што ў Цэнтр ідэалагічнай і культурна-масавай працы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл заклалі выбуховае прыстасаванне, перадае «Еўрарадыё».

У гэтым жа будынку размешчаны кінатэатр «Звязда». У ім як раз ішоў фільм. Наведвальнікаў кінатэатра тэрмінова эвакуявалі. Аднак ніякага выбуховага прыстасавання сапёры не знайшлі. Як даведалася Еўрарадыё, справай займаецца Следчы камітэт.

Апошнія навіны