BE RU EN

Украіна скарачае імпарт расейскага газу

  • 29.10.2012, 17:07

За дзевяць месяцаў бягучага года спажыванне газу скарацілася на 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 37,37 млрд кубаметраў.

Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны, піша «Корреспондент».

У прыватнасці, у верасні спажыванне прыроднага газу ва Украіне знізілася на 399,3 млн куб. м або на 14,6% у параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года да 2331,5 млн куб. м.

Па словах міністра энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрыя Бойкі, скарачэнне спажывання газу ва Украіне адбываецца за кошт памяншэння спажывання рэсурсу для выпрацоўкі электраэнергіі. Паводле яго прагнозу, Украіна ў 2012 годзе скароціць спажыванне прыроднага газу на 15% у параўнанні з 2011 годам, а ў 2013 годзе - яшчэ на 12%.

Раней паведамлялася, што імпарт расейскага прыроднага газу ва Украіну за студзень-верасень 2012 года зменшыўся на 30,9% у параўнанні з паказчыкамі мінулага года і склаў 24,6 млрд куб. м.

Апошнія навіны