BE RU EN

Азаранка захавала першае месца ў рэйтынгу ВТА

  • 29.10.2012, 12:28

Па выніках турніру ў Турцыі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка захавала першае месца ў рэйтынгу ВТА.

На яе рахунку 10.595 ачкоў. Другое месца ў расеянкі Марыі Шарапавай (10.045), трэцяе - у амерыканкі Серэны Уільямс (9.400). У Стамбуле Азаранка дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Шарапавай, якая ў сваю чаргу саступіла ў фінале Уільямс, піша БелаПАН.

Беларуская спартсменка лідзіруе ў рэйтынгу 17-ы тыдзень запар. Усяго на яе рахунку 36 тыдняў на чале рэйтынгу ВТА.

Апошнія навіны