BE RU EN

Уладам зладзілі дэмакратычны Хэлоўін (Фота)

  • 29.10.2012, 10:43

28 кастрычніка актывісты «Zмены» правялі чарговую пратэстную акцыю.

У гэты раз яна была прымеркавана да Дня ўсіх святых. На парапет падземнага пераходу каля менскага ўнівермага «Беларусь» былі выстаўленыя традыцыйныя хэлоўінскія гарбузы, а побач з імі прымацаваныя заклікі вызваліць палітвязняў, даць незалежнасць СМІ і пусціць «крывавы рэжым на боршч», пішуць naviny.by.

Хвілін праз трыццаць пікет быў «разагнаны» нарадам патрульна-паставой службы Завадскога РУУС Менска. Далейшы лёс гарбузоў невядомы.

Апошнія навіны