BE RU EN

У Баранавіцкім раёне кукуруза стаіць пад снегам

  • 29.10.2012, 10:26

Непрыбранай кукурузы засталося каля трохсот гектараў, кажуць работнікі, якія былі занятыя на ўборцы.

Непрыбраная кукуруза засталася на землях птушкафабрыкі «Дружба», паведамляе «Еўрарадыё». Мясцовыя жыхары ўсміхаюцца: старшыня райвыканкама Мікалай Язубец так захапіўся перадвыбарнай кампаніяй, што забыўся пра гэтую кукурузу.

Нагадаем, што Язубец стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе на безальтэрнатыўных выбарах. Дарэчы, вылучаў у кандыдаты Язубца як раз калектыў птушкафабрыкі «Дружба».

Апошнія навіны