BE RU EN

«Ляпіс Трубяцкі» у Вільні: Жыве Беларусь (Фота, відэа)

  • 29.10.2012, 12:07

Больш за 4 тысячы беларусаў прыехалі ў літоўскую сталіцу на канцэрт «Ляпісаў».

Ён прайшоў у віленскай Pramogu Arena вечарам 27 кастрычніка.

Спроба падлічыць колькасць бел-чырвона-белых сцягоў у зале была б марнай. Гледачы скандавалі «Жыве Беларусь!». Напал жарсцей быў параўнальны хіба з Плошчай 2010 года, піша «Наша Ніва».

«Вось так і трэба, без лішняга пафасу і палітычнай ангажаванасці крычаць тое, што нам падабаецца - «Жыве Беларусь!» - сказаў падчас свайго выступлення лідэр групы Сяргей Міхалок.

«Ляпіс Трубяцкі» у Беларусі ўнесены ў «чорны спіс» з-за крытыкі існуючага ў краіне рэжыму, канцэрты каманды забаронены. Музыкі шмат выступаюць у суседніх краінах, куды прыязджаюць сотні прыхільнікаў гурта з Беларусі.

Апошнія навіны