BE RU EN

Пратакол за дабрачынны абед

  • 26.10.2012, 12:39

Участковы інспектар маёр міліцыі Мізгер 25 кастрычніка наведаў працоўнае месца прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на мясцовым каапрынку ў Баранавічах.

Апытаўшы прадаўцоў і прадпрымальнікаў, ён склаў адміністрацыйны пратакол аб парушэнні арт. 23.34 ч.II КаАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства), піша ПЦ "Вясна".

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 6 кастрычніка арганізаваў на мясцовым кааператыўным рынку каля свайго гандлёвага месца дабрачынны абед. Адначасова ён сабраў каля трохсот подпісаў за бясплатны праезд школьнікаў на гурткі і факультатывы ў грамадскім транспарце, якія накіраваў у Савет Міністраў.

Мікалай Чарнавус планаваў сабраць гэтыя подпісы на пікеце 7 кастрычніка, але ўлады не далі дазволу на пікет.

Апошнія навіны