BE RU EN

Дыктатар учыніў разнос па выніках Алімпіяды

  • 26.10.2012, 11:19

Лукашэнка заявіў, што нягледзячы на належную дзяржаўную падтрымку беларускіх спартсменаў, іх выступленне на Алімпійскіх гульнях у Лондане апынулася правальным.

«Грамадства больш не пацерпіць такіх правалаў, якія адбыліся з нашай нацыянальнай камандай гэтым летам у Велікабрытаніі. Заваяванне 12-ці з 25 медалёў, якія вы абяцалі, гэта прыкметны крок назад у параўнанні з Пекінскай Алімпіядай, хоць і там мы не дасягнулі тых вяршыняў, да якіх імкнуліся», - заявіў Лукашэнка, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі ў пятніцу ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Пералічваючы вялікі склад удзельнікаў сходу, кіраўнік адзначыў, што «мы не 30-е або 26-е месца павінны былі заняць на Алімпіядзе, а ў «тройку» увайсці, калі б кожны з прысутных тут хоць паўспартсмена падрыхтаваў».

«Гэта, вядома, не катастрофа (26-е месца на Алімпіядзе - ІФ), аднак, ацэньваючы ўсё тое, што робіцца ў інтарэсах спорту ў нашай краіне, мы маем права разлічваць на больш сур’ёзныя вынікі», - сказаў Лукашэнка, прэзідэнт НАК.

«Вы сёння прыйшлі не толькі на Алімпійскі сход, але і да прэзідэнта краіны. Таму я маю права паставіць пытанне: з чым вы прыйшлі?» - спытаў Лукашэнка. «Я далёкі ад таго, каб вінаваціць у сітуацыі, якая склалася, толькі чыноўнікаў ад спорту, членаў НАК, яго выканкама. Перш за ўсё віна ляжыць на прэзідэнце краіны», - сказаў дыктатар. Між тым, падкрэсліў ён, трэба ўспомніць аб адказнасці ўсіх адказных за стан беларускага спорту. «У прэзідэнта дастаткова паўнамоцтваў і ўлады, каб спытаць з кожнага, пачынаючы ад спартсмена», - сказаў ён.

Паводле яго слоў, наступная Алімпіяда будзе праходзіць у суседняй Расеі, «і паспяховае выступленне там - гэта пытанне прэстыжу». Лукашэнка адзначыў, што мае намер пачуць не толькі аб'ектыўную ацэнку стану спартыўнай сферы, эфектыўнасці работы службовых асоб, але і канкрэтныя прапановы па выпраўленні сітуацыі.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ён не спяшаўся з датай правядзення дадзенага сходу, падаўшы магчымасць старанна прааналізаваць вынікі выступлення на Алімпіядзе, разабрацца з сітуацыяй на месцах. «А вінаватым сказаць «правалілі» і сысці ў адстаўку», - заявіў ён.

Апошнія навіны