BE RU EN

Замест урокаў - на бульбу

  • 26.10.2012, 11:14

Вось ужо на працягу амаль трох тыдняў вучні Глускай школы №2 і гімназіі занятыя на перапрацоўцы бульбы ў мясцовым СВК «Дружба».

Як паведамляе сайт Глускай газеты «Родина», без дапамогі дзяцей «гаспадарка не можа справіцца з такім вялікім аб'ёмам работ».

На ўборцы бульбы заняты вучні старэйшых класаў - дзевятых, дзесятых i адзiнаццатых, яны па чарзе кожны дзень ездзяць працаваць у гаспадарку, дзе з раніцы і да абеду перабіраюць па некалькі тон бульбы. Дзеці затарваюць клубні ў сеткі, а прызначаныя на насенне высыпаюць асобна. Натуральна, згоды дзяцей на прымусовую працу ў калгасе ніхто не пытае, усе яны абавязаны працаваць у абавязковым парадку. Чыноўнікаў і настаўнікаў не хвалюе, што зараз працягваецца навучальны год, і што дзецям трэба вучыцца і атрымліваць веды, а не працаваць у недагледжаным калгасе, дзе дарослыя не змаглі арганізаваць працу належным чынам. Пытанне тым больш актуальнае, што вучням дзевятых і адзінаццатых класаў трэба яшчэ і здаваць экзамены па выніках навучальнага года, піша ПЦ «Вясна».

Апошнія навіны