BE RU EN

Парламент Грузіі зацвердзіў урад Іванішвілі

  • 25.10.2012, 16:34

Дэпутаты пацвердзілі прызначэнне новага складу ўрада праз тры тыдні пасля правядзення выбараў.

Яго ўзначаліў лідэр кааліцыі «Грузінская мара», мільярдэр Бідзіна Іванішвілі, паведамляе ВВС.

За новы склад прагаласавалі 88 парламентарыяў, супраць - 54.

«Я буду развіваць дэмакратычныя інстытуты і прававую дзяржаву», - заявіў Іванішвілі.

Перамога яго блока стала моцным ударам па пазіцыях прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, які прыйшоў да ўлады ў 2004 годзе.

Апошнія навіны