BE RU EN

На гомельскім «Металапалімеры» рабочым не выплочваюць зарплаты

  • 24.10.2012, 12:08

На гомельскім РУП «СКТБ Металапалімер» ужо некалькі дзён затрымліваюць зарплату як рабочым, так і інжынерам.

Пра гэта паведамляюць рабочыя завода, піша bchd.info.

Кіраўніцтва прадпрыемства не зрабіла пакуль ніякіх заяў з гэтай нагоды. Раней затрымкі выдачы зарплаты здараліся толькі ў адносінах да інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў. Бягучая ж затрымка датычыцца ўсіх.

На сённяшні дзень рабочым дакладна не паведамілі, калі будуць выплачаныя грошы за верасень.

Апошнія навіны