BE RU EN

Лукашэнка сабраўся на матч БАТЭ - Валенсія?

  • 23.10.2012, 10:36

Ад заўзятараў патрабуюць не выкрыкваць гнеўныя лозунгі ў адрас кіраўніка.

У аўторак адбудзецца чарговы матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў.

БАТЭ прымае іспанскую «Валенсію». На матчы чакаецца шоў.

Як паведамілі «Белорусскому партизану» заўзятары, матч збіраецца наведаць Аляксандр Лукашэнка. Пасля дзвюх перамог БАТЭ - над «Баварыяй» і «Лілем» - беларускі кіраўнік вырашыў пагрэцца ў промнях славы барысаўскіх футбалістаў. Па крайняй меры, актыўнасць спецслужбаў напярэдадні матчу паказвае на тое, што яго наведаюць вялікія чыноўнікі.

Улады напалоханыя выхадкай фанатаў у Санкт-Пецярбургу. У панядзелак на працягу дня людзі ў цывільным праводзілі тлумачальную гутарку з менскімі і барысаўскімі фанатамі аб недапушчальнасці выкрывання лозунгаў супраць Лукашэнкі падчас матчу.

Нагадаем, што ў Санкт-Пецярбургу падчас апошняга матчу «Зеніта» заўзятары ўчынілі абструкцыю губернатару Палтаўчанке і крычалі «Губернатар-жлоб».

Апошнія навіны